Як паведамляе Белы дом, Байдэн падзякаваў Ціханоўскай за тое, што яна наведала сёньня ягоную прамову ў Варшаве. Ён падкрэсьліў, што ЗША будуць працягваць падтрымку беларускага народу ў абароне і прасоўваньні правоў чалавека, у тым ліку свабоды выказваньняў, а таксама свабодных і справядлівых выбараў.