Затрыманьне экс-начальніка Чэрвеньскага РАУС
Праваабаронцам стала вядома пра затрыманьне былога начальніка Чэрвеньскага РАУС Аляксея Пратаповіча. З РАУС ён звольніўся яшчэ да пратэстаў, потым працаваў кіраўніком спраў Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэту. Адтуль ён звольніўся пасьля падзей 2020 году.
Падрабязнасьцяў затрыманьня Пратаповіча пакуль няма. Крыніцы мяркуюць, што затрыманьне мае палітычныя матывы і зьвязана з «арганізацыяй пратэстаў», піша «Вясна».