Лінкі ўнівэрсальнага доступу

New York Times: расейцы загадвалі накрыць Макараў артылерыйскім агнём


Расейская вайсковая тэхніка
Расейская вайсковая тэхніка

Журналісты прааналізавалі дзясяткі радыёперадач з поля бою вакол Макарава пад Кіевам. Зь іх вынікае, што ў расейскіх вайскоўцаў часта адсутнічае сувязь, бракуе паліва і вады.

Як адзначае New York Times, праз страты асабовага складу і збоі сувязі тэрміновыя запыты аб падтрымцы, у тым ліку з паветра, затрымліваюцца. У прыватнасьці, праз 30 хвілін пасьля звароту расейскага падразьдзяленьня па дапамогу зьяўляецца запіс пра тое, што пра падтрымку забыліся.

Радыёперамовы напоўнены паведамленьнямі пра расейскія войскі, якім таксама не хапае крытычных прыпасаў:

«Мне тэрмінова патрэбна запраўка, вада, ежа...»; «Трэба тэрміновая запраўка, тэрміновая запраўка, тэхніка спыняецца на дарозе, просьба запраўкі...»

Акрамя таго, у адной зь перамоў прагучаў загад накрыць жылы квартал Макарава артылерыйскім агнём пасьля выдаленьня «фэрмы» (пэўна, кодавае слова для расейскага асабовага складу або тэхнікі). Гэта можа быць ваенным злачынствам, падкрэсьлівае выданьне.

У мястэчку Макараў на Кіеўшчыне ад дзеяньняў расейскіх захопнікаў разбураны прыкладна кожны другі дом, людзей няма. 22 сакавіка ўкраінскія вайскоўцы вярнулі кантроль над мястэчкам.

Макараў — стратэгічная пазыцыя для абароны Кіева. Расейскія войскі спрабавалі прарвацца, каб атачыць украінскую сталіцу з жытомірскага кірунку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG