Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польская контравыведка патрабуе выслаць 45 расейскіх дыпляматаў


Пратэст супраць вайны ва Ўкраіне. Люты 2022, каля амбасады Расеі ў Варшаве
Пратэст супраць вайны ва Ўкраіне. Люты 2022, каля амбасады Расеі ў Варшаве

Польская контравыведка склала сьпіс з 45 расейскіх дыпляматаў, якіх падазраюць у шпіянажы. Іх рэкамэндуюць выслаць з краіны, заявіў прэс-сакратар міністра-каардынатара польскіх спэцслужбаў Станіслаў Жарын.

Расейскага амбасадара выклікалі ў МЗС Польшчы, там яму могуць даць патрабаваньне выслаць дыпляматаў. Калі гэта адбудзецца, высылка стане самай маштабнай за ўсю гісторыю стасункаў дзьвюх краін.

Напярэдадні ў сацыяльных сетках былі распаўсюджаны фатаздымкі і дым з коміна над амбасадай Расеі ў Варшаве, што можа азначаць маштабнае спальваньне афіцыйных дакумэнтаў. Гэта можа адбыцца да таго, як дыппрадстаўніцтва значна скароцяць або закрыюць.

Прадстаўнік расейскай амбасады адмовіўся камэнтаваць запыт польскіх спэцслужбаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG