Вярхоўны суд Беларусі 18 сакавіка ліквідаваў самую буйную недзяржаўную прыродаахоўную арганізацыю «Ахова птушак Бацькаўшчыны», паведамляе тэлеграм-канал Deutsche Welle у Беларусі.
У пазове Міністэрства юстыцыі прэтэнзіі да АПБ выкладзены на трох старонках. Вось некаторыя зь іх:
- у сваіх інфармацыйных матэрыялах публічна выказвае ідэю па падтрыманьні пратэстнай актыўнасьці сярод людзей, выкарыстоўваючы пры гэтым выраз «Птушкі з народам»;
- публікуе дэструктыўныя фота і заклікі парушаць грамадзкі парадак;
- супрацоўнікі прыцягваліся да адміністратыўнай адказнасьці па арт. 24.23.
Арганізацыі паставілі ў віну і той факт, што былы-кіраўнік Віктар Фянчук праходзіць па крымінальнай справе па артыкуле аб грубым парушэньні грамадзкага парадку. Падчас ператрусу ў яго канфіскавалі пратэстную сымболіку, а самога яго лічаць датычным да «фінансаваньня асобаў, затрыманых і асуджаных за ўчыненьне злачынстваў пратэстнай накіраванасьці».