Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кліенты «Прыёрбанка» скардзяцца, што ня могуць зьняць даляры нават па перадзамове


Чарга ў абменьнік у Менску 22 лютага 2022 году
Чарга ў абменьнік у Менску 22 лютага 2022 году

Кілентам прапануюць атрымаць эўра замест даляраў і не абяцаюць, што даляры зьявяцца.

Аб праблемах са зьняцьцем даляраў з рахункаў у «Прыёрбанку» парталу Zerkalo.io паведамілі чатыры кліенты гэтага банку.

«Падобна, што ў „Прыёрбанка“ скончыліся даляры. У пятніцу 18 сакавіка здымаў грошы з даляравага рахунку. Грошы заказваў загадзя. Але ў аддзяленьні ў Менску на вуліцы Прытыцкага, 91 сказалі, што могуць выдаць толькі ў эўра, бо даляры ўвогуле не прывезьлі», — паведаміў мінчук.

Яшчэ адна чытачка распавяла, што два тыдні таму пакінула ў «Прыёрбанку» заяўку на зьняцьце даляраў з валютнага рахунку, але ёй не змаглі выдаць суму ў амэрыканскай валюце.

«Прапанавалі выдаць у эўра па курсе канвэрсіі 1 да 1,12. І такая сытуацыя была шмат у каго ў гэтым аддзяленьні. Удалося толькі зноў замовіць зьняцьце на 7 красавіка. Але сказалі, што гарантый няма», — удакладняе мінчанка.

Раней у «Прыёрбанку» увялі ліміт на зьняцьце наяўнай валюты — да 3000 долараў у эквіваленце за адзін раз. Пры гэтым трэба замаўляць патрэбную суму.

МТБанк папярэдзіў кліентаў аб абмежаваньнях у рабоце картак банка

З 19 сакавіка для трымальнікаў картак банка стануць недаступныя апэрацыі з выкарыстаньнем тэхналёгіі 3D-Secure ў інтэрнет-крамах і сэрвісах p2p-пераводаў " Сбер Банка" (Беларусь). Абмежаваньні таксама закрануць плацяжы праз мабільныя прыкладаньні (Samsung Pay, Apple Pay, Mi pay) у прыладах «Сбер Банка».

Недаступная будзе таксама аплата праезду ў транспарце з дапамогай мабільных дадаткаў (Apple Pay, Samsung Pay, Mi pay). Прычына гэтага — адключэньне «Сбер Банка» (Беларусь) ад міжнародных плацежных сістэм Visa і Mastercard.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG