Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманьне ў Беларусі старшыні перавозчыкаў Сяргея Штоды. Прычыны затрыманьня і месцазнаходжаньне прафсаюзнага лідэра невядомыя.
У 2020 годзе Сяргей Штода быў кіраўніком ініцыятыўнай групы прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Натальлі Кісель. У выбарах яна не ўдзельнічала.