З такой заявай абласныя ўлады выступілі пасьля шматлікіх паведамленьняў у сацыяльных сетках аб моцнай задымленасьці ў Кіеве.
«Цяпер у сталіцы і Кіеўскай вобласьці назіраецца загазаванасьць, зьвязаная з умовамі надвор’я, пад уплывам якіх на паверхні зямлі назапашваюцца забруджвальныя рэчывы», — паведамілі ўлады вобласьці.
У адміністрацыі таксама паведамілі, што 18 сакавіка пажарныя ліквідавалі 21 пажар, выкліканы падпалам сухой травы.
«Выпальваньне сухой травы і сьмецьця нэгатыўна ўплывае на навакольле і здароўе людзей. Сёньня ж гэта яшчэ і злачынства, які роўны дывэрсіі», — падкрэсьлілі абласныя ўлады.
13 сакавіка ўкраінскае дзяржаўнае спэцыялізаванае прадпрыемства «Екоцентр», якое ажыцьцяўляе радыяцыйны маніторынг у зоне адчужэньня, са спасылкай на зьвесткі сыстэмы NASA FIRMS, паведаміла аб чатырох пажарах, плошча якіх з кожным днём павялічваецца.
У прыватнасьці, пажары фіксаваліся каля ўкраінскіх паселішчаў Палескае, Бабёр, Сьцячанка, а таксама ў раёне населеных пунктаў Рудня-Верасьня Кіеўскай вобласьці, якія знаходзяцца ў 30-кілямэтровай зоне ад мяжы зь Беларусьсю.