Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памежны камітэт: З пачатку вайны ў Беларусь трапілі 2305 грамадзян Украіны


Беларуска-украінская мяжа
Беларуска-украінская мяжа

У Беларусь з пачатку вайны ва Ўкраіне трапілі 2305 грамадзян гэтай краіны, вынікае з паведамленьня прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Непасрэдна праз украінска-беларускую мяжу прыбылі 1480 грамадзян Украіны, транзытам праз Польшчу — 776, празь Літву — 45, Латвію — 4, паведамляе Беларускі партал навінаў.

ДПК сьцьвярджае, што за апошнія суткі (з 6 гадзін раніцы 17 сакавіка да 6 гадзін раніцы 18 сакавіка) у Беларусь з украінскай тэрыторыі, у тым ліку транзытам праз краіны ЭЗ, накіраваўся 421 грамадзянін Украіны.

ДПК падкрэсьлівае, што «беларускі бок аказвае неабходную дапамогу грамадзянам, якія прыбылі з Украіны». Паблізу прыгранічнай вёскі Гдзень Гомельскай вобласьці Беларускае таварыства Чырвонага крыжа разгарнула мабільны пункт абаграваньня.

17 сакавіка ДПК паведамляў, што грамадзяне Украіны «ўсё часьцей прыбываюць на ўкраінска-беларускую мяжу і зьвяртаюцца да памежнікаў з просьбамі аб пропуску ў Беларусь для набыцьця тавараў першай неабходнасьці».

Прымаючы да ўвагі сытуацыю, у якой знаходзяцца жыхары ўкраінскага памежжа, «беларускі бок працягвае аказваць дапамогу гэтым грамадзянам і дае магчымасьць уезду на тэрыторыю Беларусі».

ДПК сьцьвярджае, што зь беларускага боку пункты пропуску працуюць у штатным рэжыме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG