Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Парку высокіх тэхналёгій вырашылі даведацца, колькі ІТ-спэцыялістаў выехалі зь Беларусі


Парк высокіх тэхналёгій у Менску 16 кастрычніка 2017 году
Парк высокіх тэхналёгій у Менску 16 кастрычніка 2017 году

Парк высокіх тэхналёгій разаслаў ліст кампаніям-рэзыдэнтам з патрабаваньнем даць інфармацыю аб паказчыках дзейнасьці пасьля 24 лютага.

Адміністрацыю ПВТ цікавіць, колькі супрацоўнікаў зьехала за мяжу, піша dev.by.

Кампаніі павінны запоўніць дасланую табліцу ўжо да 15:00 18 сакавіка і перадаць яе ў аддзел маніторынгу дзейнасьці рэзыдэнтаў. Ад іх патрабуюць пазначыць наступныя зьвесткі:

  • колькасьць работнікаў на 31 студзеня і 17 сакавіка;
  • колькі штатных супрацоўнікаў працавалі дыстанцыйна з-за мяжы на 31 студзеня і 17 сакавіка;
  • колькі было звольнена з 24 лютага па 17 сакавіка, у тым ліку колькі людзей перавялі ў замежныя офісы;
  • колькі звальненьняў чакаецца ў сакавіку-красавіку, у тым ліку зь пераводам за мяжу;
  • заказчыкі зь якіх краін адмовіліся ад супрацоўніцтва;
  • аб’ём недаатрыманай выручкі ад скасаваных і прыпыненых кантрактаў з 24 лютага, колькі яшчэ кантрактаў пад пагрозай зрыву;
  • колькі грошай недапаступіла ад праблем з банкаўскімі плацяжамі;
  • якая запазычанасьць у заработнай плаце, якая ёсьць рызыка нявыплаты ў сакавіку-красавіку.

Нагадаем, раней паведамлялася, што рэзыдэнты ПВТ атрымалі ліст ад адміністрацыі парку, зь якога вынікае, што ім хочуць палепшыць умовы працы.

Сярод прапаноў: адтэрміноўка ад прызыву, мараторый на ўсе праверкі і крымінальныя справы ў IT паводле эканамічных артыкулаў, зьніжэньне падаходнага падатку да 9%, дапамога дзяржавы кампаніям па замежнагандлёвых плацяжах, дазвол выкарыстаньня крыптавалюты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG