Як адзначае агенцтва Reuters, Байдэн упершыню выкарыстаў такую рыторыку ў дачыненьні да Пуціна ў кантэксьце ўварваньня расейскіх войскаў на тэрыторыю Ўкраіны.
У адказ прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў назваў «недапушчальнай і недаравальнай падобную рыторыку кіраўніка дзяржавы, ад бомбаў якой загінулі сотні тысяч людзей ва ўсім сьвеце».
Летась Байдэн, адказваючы на пытаньне, ці лічыць ён Пуціна «забойцам», адказаў «Так». Прэзыдэнт Расеі, камэнтуючы гэта, працытаваў дзіцячую прымаўку часоў СССР: «Хто як абзываецца, той так і называецца».