Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замежныя авіякампаніі працягваюць адмяняць рэйсы ў Менск


Нацыянальны аэрапорт «Менск»
Нацыянальны аэрапорт «Менск»

Тры замежныя авіякампаніі аб’явілі аб прыпыненьні выкананьня рэйсаў у беларускую сталіцу.

Авіякампанія «Азімут» ня будзе лятаць па маршрутах Мінэральныя Воды — Менск — Мінэральныя Воды (да 17 сакавіка) і Краснадар — Менск — Краснадар (да 19 сакавіка).

Галоўны турэцкі авіяперавозчык Turkish Airlines падоўжыў адмену рэйсаў Стамбул — Менск — Стамбул па 19 сакавіка.

Вядучая расейская авіякампанія «Аэрофлот» адмяніла выкананьне рэйсу Масква — Менск — Масква (Шарамецева) да 26 сакавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG