Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Telegram выдаліў канал ГУБАЗіКу — яны стварылі новы


Супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС удзельнічаюць у разгонах пратэстоўцаў. Менск, 23 верасьня 2022 году
Супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС удзельнічаюць у разгонах пратэстоўцаў. Менск, 23 верасьня 2022 году

У ноч на 12 сакавіка адміністрацыя мэсэнджэра Telegram выдаліла канал ГУБОП, які належыць галоўнаму ўпраўленьню па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС.

На ім, у прыватнасьці, разьмяшчаліся «пакаяльныя» заявы затрыманых удзельнікаў пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і гвалту ў дачыненьні да грамадзян, абразьлівыя камэнтарыі ў адрас пратэстоўцаў, пагрозы падпісчыкам «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў.

Раніцай 12 сакавіка гэтая структура МУС, адна з галоўных у падаўленьні пратэстаў, стварыла новы канал.

Пакуль на ім разьмешчана толькі абвестка:

«Бліжэй да паўночы, пакуль зь невядомых для нас абставін, адміністрацыяй „Telegram“ быў выдалены наш тэлеграм-канал „ГУБОП“. Мы не зьбіраемся спыняцца на дасягнутых выніках, бо праца ведамства павінна асьвятляцца».

Кіраўнікі ГУБАЗіК МУС уваходзяць у санкцыйныя сьпісы ЭЗ, Вялікай Брытаніі і ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG