Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГУБАЗіК затрымаў блогера Марка Бернштэйна, аднаго з найлепшых аўтараў Вікіпэдыі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

З чым менавіта зьвязана затрыманьне блогера, не ўдакладняецца.

Допіс з фатаграфіямі Марка Бернштэйна і відэа зьявіліся ў тэлеграм-канале ГУБАЗіКу. На адным з каляжаў з подпісам «Дэанон» прыведзены пэрсанальныя дадзеныя Бернштэйна: тэлефон, адрасы старонак у сацыяльных сетках, дата нараджэньня і месца працы. Побач яго фатаграфія і надпіс: «Гэты чалавек распаўсюджвае фэйкавыя антырасейскія матэрыялы».

Марк Бернштэйн
Марк Бернштэйн

На відэа Бернштэйн ляжыць на падлозе тварам долу і называе сваё імя і месца працы.

Пад відэа і фатаграфіямі затрыманага напісана «Дэфэйкафікаваны» і пастаўлены дзяржаўны чырвона-зялёны сьцяг.

Марк Бернштэйн затрыманы ў Беларусі на запыт расейскага ФСБ, паведамляе тэлеграм-канал «МотолькоПомоги»

Ён вядомы пад псэўданімам Pessimist2006, як адзін з самых актыўных рэдактараў Вікіпэдыі (больш за 200 тысяч правак яго аўтарства). Стала вядома, што затрыманьне адбылося на наступны дзень пасьля публікацыі ў пракрамлёўскім ТГ-канале інфармацыі пра тое, што Марк падпадае пад закон «аб фэйках», які ўступіў у сілу ў РФ на мінулым тыдні.

Марк Бернштэйн — аўтар Вікіпэдыі і блогер. Уваходзіў у сьпіс топ-50 найлепшых аўтараў Вікіпэдыі ў расейскамоўным сэгмэнце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG