Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія ня будзе даваць электроннае рэзыдэнцтва грамадзянам Беларусі


Талін. Ілюстрацыйнае фота.
Талін. Ілюстрацыйнае фота.

Урад Эстоніі прыпыняе рэгістрацыю грамадзян Беларусі і Расеі як электронных рэзыдэнтаў Эстоніі.

Такая мера прынятая, каб прадухіліць магчымы абыход санкцый з боку Беларусі і Расеі, паведамляе партал Reform.by са спасылкай на Міністэрства ўнутраных спраў Эстоніі.

Праграма электроннага рэзыдэнцтва прапануе доступ да дзяржаўных паслуг Эстоніі.

«Мы ня хочам ні ў якай меры садзейнічаць стварэньню перавагаў для дзяржаваў, якія распачалі вайну супраць Украіны. Мы не жадаем даваць магчымасьць для незаконнага пераводу грошай ці актываў і любым іншым чынам шкодзіць рэпутацыі і эканоміцы Эстоніі, а таксама адзінай прававой прасторы і кібэрпрасторы ЭЗ. Мы таксама не жадаем, каб прапанаваныя Эстоніяй магчымасьці зламысна выкарыстоўваліся для падтрымкі агрэсіі супраць Украіны», — заявіў кіраўнік эстонскага МУС.

Грамадзяне Беларусі і Расеі ня змогуць падаваць заявы на атрыманьне электроннага рэзыдэнцтва, а ўжо пададзеныя заявы ня будуць задаволеныя. Улады Эстоніі таксама зьвернуць асаблівую ўвагу на грамадзян Беларусі і Расеі, якія ўжо атрымалі статус электроннага рэзыдэнта Эстоніі. Пры неабходнасьці статус можа быць ануляваны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG