Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы забаранілі вяшчаньне тэлеканалу «Беларусь 24»


Пратэсты супраць хлусьні на БТ у 2020 годзе. Менск, жнівень 2020
Пратэсты супраць хлусьні на БТ у 2020 годзе. Менск, жнівень 2020

У Польшчы заявілі, што ва ўмовах гібрыднай вайны «беларускае тэлебачаньне не саступае расейскаму».

У Польшчы забаранілі вяшчаньне тэлеканалу «Беларусь 24»

Нацыянальная рада тэлерадыёвяшчаньня Польшчы выключыла з рэестру тэлепраграм канал «Беларусь 24» (TV Białoruś) і расейскі «Первый канал» (Channel 1 Russia, ORT1), якія трансьлююцца на тэрыторыі краіны, паведамляецца на сайце ведамства.

«Праграмы выдаляюцца з рэестру за разьмяшчэньне кантэнту, які пагражае бясьпецы і абараназдольнасьці дзяржавы», — гаворыцца ў паведамленьні.

Старшыня рады Вітольд Каладзейскі заявіў, што ва ўмовах гібрыднай вайны «беларуская тэлевізія не саступае расейскай».

«Таму мы вырашылі, што яна таксама пагражае бясьпецы польскай дзяржавы. Такім чынам, тэлеканал „Беларусь 24“ быў выключаны са сьпісу дазволеных [да вяшчаньня]».

Раней Нацыянальная рада тэлерадыёвяшчаньня забараніла трансьляваць на тэрыторыі Польшчы расейскія тэлеканалы RT (Russia Today), RT Documentary, RTR Planeta, «Союз ТВ» і «Россия 24».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG