Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расеі прадказваюць дэфолт вэнэсуэльскага тыпу


Галоўны офіс фінансавай карпарацыі Morgan Stanley ў Лёндане
Галоўны офіс фінансавай карпарацыі Morgan Stanley ў Лёндане

Адна з найбуйнейшых фінансавых карпарацый сьвету Morgan Stanley прадказвае дэфолт Расeі. Дэфолт, паводле Саймана Ўэйвэра, спэцыяліста карпарацыі ў крэдытнай палітыцы, чакаецца ў сярэдзіне красавіка.

Паводле Morgan Stanley, шанцы на выплату зьнешняга доўгу Расеі зьмяншаюцца па меры падзеньня цэнаў на расейскія аблігацыі, набліжэньня рэцэсіі ў краіне і розных абмежаваньняў у выплаце пасьля ўварваньня ва Ўкраіну.

«У выпадку дэфолту ён наўрад ці будзе падобны да звычайнага, — лічыць Сайман Уэйвэр. — Вэнэсуэла, магчыма, тут найбольш адпаведнае параўнаньне».

Вэнэсуэла і яе нафтавая кампанія Petroleos de Venezuela S.A. абвясьцілі дэфолт на 60 мільярдаў даляраў больш як чатыры гады таму. ЗША тады ўвялі санкцыі, якія забараняюць гандаль каштоўнымі паперамі Вэнэсуэлы, гэта адбылося пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у гэтай краіне ў 2018 годзе. Цяпер некаторыя з аблігацый Вэнэсуэлы з наміналам адзін даляр каштуюць усяго некалькі цэнтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG