Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чырвоны Крыж: «Эвакуацыйны шлях з Марыюпалю замінавалі»


Эвакуацыя насельніцтва з паўднёвых абласьцей Украіны, люты 2022
Эвакуацыя насельніцтва з паўднёвых абласьцей Украіны, люты 2022

Супрацоўнікам гуманітарнай арганізацыі не ўдалося правесьці паўнавартаснай эвакуацыі мірнага насельніцтва з Марыюпалю ня толькі з прычыны парушэньня рэжыму цішыні, але і празь міны на дарозе.

Дамінік Стылгарт, дырэктар па апэрацыях Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа (МКЧК) ў праграме BBC Radio 4 Today, адказваючы на пытаньне, што не атрымалася з так званымі гуманітарнымі калідорамі, адказаў, што супрацоўнікі МКЧК размаўлялі з абодвума бакамі днямі, але застаюцца праблемы пры забесьпячэньні дэталяў любога пагадненьня аб спыненьні агню — дазволе мірным жыхарам выходзіць з гарадоў, якія бамбілі.

Стылгарт сказаў, што праблема палягае ў тым, каб дамагчыся пагадненьня, якое зьяўляецца «канкрэтным, дзейсным і дакладным». Ён дадаў, што дагэтуль былі толькі «прынцыповыя» пагадненьні, якія адразу ж парушаліся, бо ім не хапала дакладнасьці адносна маршрутаў і таго, хто можа імі карыстацца.

Ілюструючы сваю думку, ён сказаў, што некаторыя супрацоўнікі МКЧК спрабавалі выбрацца з Марыюпалю па ўзгодненым маршруце ў нядзелю, але неўзабаве зразумелі, што «паказаная ім дарога насамрэч замінаваная».

Таму, на думку прадстаўніка МКЧК, так важна, каб два бакі мелі дакладнае пагадненьне і каб Чырвоны Крыж «мог спрыяць гэтаму на месцах».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG