Сяргея Касюцючэнку спэцслужбы затрымалі яшчэ ў пачатку тыдня. Фармальнай падставай для арышту сталі нібыта падатковыя праблемы ў ІТ-кампаніі, дзе Касьцючэнка саўладальнік.
Аднак у колах фінансістаў лічаць сапраўднай прычынай затрыманьня незалежную пазыцыю банкіраў у цяперашніх умовах. «Наша ніва» называе сярод іх «нежаданьне ахвяраваць рэсурсамі банку па ўказцы кабінэтных камандзіраў».
Касьцючэнка лічыцца аўтарытэтным чалавекам у беларускім банкаўскім і дзелавым асяродках. Зь яго дапамогай у краіне вырасла мноства пасьпяховых бізнэсаў.
Касьцючэнка зьяўляўся старшынём праўленьня «Прыёрбанку» ад 1990 году. 87,74% акцыяў «Прыёрбанку» належыць аўстрыйскаму Raiffeisen, 4,61% – Дзяржкаммаёмасьці Рэспублікі Беларусь, рэшта – іншым юрыдычным і фізычным асобам.