Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адміністрацыя ЗША зьвярнулася да Кангрэсу з просьбай ухваліць $2,75 мільярда дапамогі Ўкраіне


Энтані Блінкен (зьлева) і Дзьмітро Кулеба на польска-ўкраінскім памежным пераходзе
Энтані Блінкен (зьлева) і Дзьмітро Кулеба на польска-ўкраінскім памежным пераходзе

Пра гэта паведаміў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. Грошы маюць пайсьці на гуманітарную дапамогу людзям унутры Ўкраіны, а таксама ўкраінскім уцекачам у суседніх краінах.

Cёньня Блінкен сустрэўся з міністрам замежных спраў Украіны Дзьмітром Кулебам на мяжы Ўкраіны і Польшчы.

«Украіна выйграе гэтую вайну, таму што ўкраінцы падняліся на Народную вайну за сваю зямлю, і праўда на нашым баку, — сказаў пасьля перамоваў Кулеба. — Пытаньне ў цане перамогі. Калі партнэры працягнуць дзейнічаць рашуча, узмацняць эканамічны і палітычны ціск на Расею, даваць нам неабходную зброю, цана для Украіны будзе ніжэйшай. Гэта выратуе шмат жыцьцяў».

Дзяржсакратар ЗША заявіў па выніках перамоваў, што Злучаныя Штаты працягнуць падтрымку народу Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG