Як паведамляе suspilne.media, ўкраінскія спартоўцы заваявалі залатыя мэдалі ў парабіятлёне. Першы дзень Паралімпіяды-2022 складаўся з спрынтэрскіх гонак, удзел у якіх бралі спартоўцы ўсіх трох катэгорыяў: седзячы, стоячы і з парушэньнем зроку.
Колькасьцю мэдалёў Украіна ачоліла рэйтынг зборных.
Трэцяга сакавіка стала вядома, што Міжнародны паралімпійскі камітэт адхіліў зборныя Беларусі і Расеі ад удзелу ў спаборніцтвах. Спачатку плянавалі, што яны будуць удзельнічаць пад нэўтральным сьцягам, але калі іншыя каманды пачалі адмаўляцца ад удзелу ў спаборніцтвах, камітэт адхіліў расейскіх і беларускіх спартоўцаў ад удзелу ў Паралімпіядзе.