Генэральная пракуратура Беларусі паведаміла, што завяла новую крымінальную справу супраць Сьвятланы Ціханоўскай за «заклікі да санкцый і іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі».
«Падазраваная запісала і разьмясьціла на пляцоўках відэахостынгу YouTube і мэсэнджара Telegram відэаролік з публічнымі заклікамі да зьдзяйсненьня акту тэрарызму і дывэрсіі, здрады дзяржаве, здзяйсьненьня іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь», — паведаміла Генпракуратура ў сваім тэлеграм-канале.
Расьледаваньне справы паводле часткі 3 артыкулу 361 Крымінальга кодэксу даручылі Сьледчаму камітэту Беларусі.
Вось поўны сьпіс, у чым яшчэ вінавацяць Ціханоўскую:
- «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам» (артыкул 361 і артыкул 357 КК);
- «падрыхтоўка да масавых беспарадкаў» (ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 293);
- «падрыхтоўка да захопу будынкаў» (ч. 1 арт. 13, ч. 1 арт. 292);
- «падрыхтоўка тэракту групай асобаў».