Валянтэры зрабілі сайт для грамадзянаў Беларусі «Застанься Дома». На ім яны апублікавалі аргумэнты, чаму беларускім вайскоўцам лепш пайсьці пад трыбунал на радзіме, чым падтрымаць расейскіх салдатаў ва ўварваньні ва Ўкраіну.
Каля 13 гадзіны @euroradio стала вядома, што ён перастаў адкрыывацца ў Беларусі.
«2 гады таму Ўкраіна стала прытулкам для больш як 5000 беларусаў, якія знайшлі ў сабе сілы выступіць супраць дыктатуры і хлусьні. Сёньня ўлада накіроўвае сваё войска забіваць тых, хто падтрымаў вас у складаны час», — пішуць аўтары сайту.
У артыкуле «Расейскі тэрарызм» яны апісваюць агрэсіўную палітыку Расеі і яе пастаянныя войны. Таксама на рэсурсе абнаўляюць інфармацыю пра страты мірнага насельніцтва ва Ўкраіне ад расейскай агрэсіі.