Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не — вайне!» Жанчыны ў белым і чырвоным правялі антываенную акцыю ў Менску. ФОТА


Плякат на акцыі жанчын, 3 сакавіка 2022, Менск
Плякат на акцыі жанчын, 3 сакавіка 2022, Менск

Пратэст быў прысьвечаны супраціву вайне ва Ўкраіне.

Прыкладна апоўдні 3 сакавіка жанчыны ў вопратцы нацыянальных колераў зьявіліся ў раёне станцыі мэтро «Аўтазаводзкая». Яны прайшлі па Партызанскім праспэкце, трымаючы ў руках плякат «Не — вайне» з украінскай і беларускай сымболікай і з кветкамі.

Жанчыны традыцыйна зьяўляюцца ў адным з раёнаў Менску і ідуць шэсьцем, трымаючы плякаты з палітычнымі лёзунгамі. Некаторых удзельніц падобных акцый раней затрымлівалі, але большасьці ўдавалася пасьпяхова пакінуць месца падзей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG