Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў: Канстытуцыйны суд Беларусі варта выключыць са складу Канфэрэнцыі эўрапейскіх канстытуцыйных судоў


Канстытуцыйны суд Беларусі
Канстытуцыйны суд Беларусі

Выканаўца абавязкаў старшыні Канстытуцыйнага суду Ўкраіны Сяргей Галаваты зьвярнуўся зь лістом да кіраўніцы Канфэрэнцыі эўрапейскіх канстытуцыйных судоў з патрабаваньнем выключыць з гэтай арганізацыі Канстытуцыйны суд Беларусі.

«Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь ёсьць адной з найбольш важных інстытуцый у сыстэме органаў публічнай улады гэтай дзяржавы, рашэньнямі, дзеяньнямі і бязьдзейнасьцю якіх, парушаючы агульнапрызнаныя прынцыпы міжнароднага права, забясьпечваецца непасрэднае спрыяньне ўзброенай агрэсіі супраць Украіны з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», — адзначаецца ў лісьце.

Цяпер Канфэрэнцыю эўрапейскіх канстытуцыйных судоў ачольвае прэзыдэнтка Канстытуцыйнага суду Малдовы Дамніца Манолэ.

Рашэньне аб выключэньне беларускага Канстытуцыйнага суду з эўрапейскай арганізацыі можа быць ухвалена ў траўні 2022 году ў Кішынёве.

Канфэрэнцыя эўрапейскіх канстытуцыйных судоў створана ў 1972 годзе для абмену досьведам у канстытуцыйным праве. Беларусь з 1994 году зьяўляецца асацыяваным сябрам гэтай арганізацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG