Украінцы вярнулі Бучу, расейцы абстрэльваюць Чарнігаў і Марыюпаль, магчымыя гуманітарныя калідоры. Хроніка восьмага дня вайны ва Ўкраіне
абноўлена
Расея працягвае весьці вайну супраць Украіны. Наступ запаволіўся, аднак штодня ідуць баі і абстрэл ракетамі. Больш за 2 тысячы мірных жыхароў Украіны загінулі, звыш 800 тысяч сталі ўцекачамі. Свабода сочыць за падзеямі.
- Украіна і Расея правялі другі раўнд перамоваў. Дамовіліся аб магчымасьці часовага спыненьня агню для арганізацыі гуманітарных калідораў.
- Расея працягвае ракетныя абстрэлы Кіева, Харкава, Чарнігава ды іншых гарадоў, скінула вакуўмныя бомбы на Ахтырку. Абстрэлы вядуцца ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі.
- Генэральная Асамблея ААН заклікала Расею вывесьці ўсе войскі з Украіны. Беларусь галасавала супраць.
- Кіеў: з пачатку расейскай агрэсіі загінулі больш як 2000 мірных жыхароў.
- ААН: за тыдзень вайны Ўкраіну пакінуў мільён чалавек.
- Расейскія сайты масава пашыраюць тэзу аб плянах утварэньня «Фэдэратыўнай рэспублікі Ўкраіна».
- Беларусы робяць дывэрсіі на чыгунцы, каб не дапусьціць прыезду расейскіх вайсковых эшалёнаў ва Ўкраіну.
- Баі за Херсон, абстрэлы Кіева і Харкава. Хроніка сёмага дня вайны Расеі супраць Украіны і сусьветнай ізаляцыі Масквы. Хроніка 2 сакавіка.