Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Восьмы дзень расейскага нападу на Ўкраіну


У Ірпіні паблізу Кіева
У Ірпіні паблізу Кіева

Падзеі 3 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Сёньня восьмы дзень расейскага нападу на Ўкраіну. Тут падсумаваньне падзеяў за 2 сакавіка:

Дата дня

3 сакавіка 1944 году ў Вільні быў забіты Францішак Аляхновіч, драматург, пісьменьнік, аўтар адной зь першых у сьвеце кніг пра савецкую турму «Ў капцюрох ГПУ».

Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч

Таксама ў гэты дзень

1067 — адбылася бітва на рацэ Нямізе паміж войскам Усяслава Чарадзея і злучанымі дружынамі князёў Кіеўскай Pycі. Першая згадка Менску ў крыніцах.

1861 — у Расейскай імпэрыі скасаванае прыгоннае права: Аляксандар II выдаў маніфэст аб вызваленьні сялян.

1878 — паміж Расеяй і Турэччынай падпісаная Сан-Стэпанская мірная дамова. У складзе Асманскай імпэрыі ўтворанае аўтаномнае княства Вялікая Баўгарыя. Адзначаецца ў Баўгарыі як дзень вызваленьня ад асманскага панаваньня.

1917 — у Кіеве ўтвораная Ўкраінская Цэнтральная Рада.

1918 — падпісаны Берасьцейскі мір паміж Расеяй і Нямеччынай. Паводле ўмоваў міру Расея адмаўлялася ад часткі тэрыторыі Беларусі па лініі Дзьвінск — Сьвянцяны — Ліда — Пружаны — Берасьце. Прадстаўнікоў Беларусі не запрасілі на падпісаньне гэтай мірнай дамовы.

1933 — у Потсдаме канцлер Нямеччыны Адольф Гітлер абвясьціў пра ўтварэньне «Трэцяга райху».

1991 — на рэфэрэндуме ў Латвіі 74% насельніцтва прагаласавалі за незалежнасьць ад СССР, у Эстоніі — 83%.

У гэты дзень нарадзіліся

1843 Аляксандар Бэл, амэрыканскі навуковец, вынаходнік тэлефона.
1942 Уладзімер Кавалёнак, беларускі касманаўт.

Уладзімер Кавалёнак разам зь Юрасём Хадыкам падчас мітынгу на плошчы, жнівень 1991 году. Фота Ул. Кармілкіна.
Уладзімер Кавалёнак разам зь Юрасём Хадыкам падчас мітынгу на плошчы, жнівень 1991 году. Фота Ул. Кармілкіна.

1953 Валеры Масьлюк, беларускі рэжысэр.

Валер Масьлюк
Валер Масьлюк

У памяці

1767 Ян Гляўбіц, клясык беларускай архітэктуры.

1900 Валенці Швыкоўскі, маршалак пружанскі, удзельнік паўстаньня 1863 году, мэцэнат.

1953 Мікола Равенскі, беларускі кампазытар, аўтар гімну «Магутны Божа».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG