Пра гэта паведамляе сайт Белага дому, адзначаючы, што Злучаныя Штаты прымуць меры, «каб прыцягнуць Беларусь да адказнасьці за ўварваньне Пуціна ва Ўкраіну, аслабіць расейскі абаронны сэктар і яго вайсковую моц на наступныя гады, нацэліцца на найважнейшыя крыніцы багацьця Расеі і забараніць расейскім авіякампаніям палёты ў паветраную прастору ЗША».
Паводле паведамленьня, меры, якія прымуць сёньня, уключаюць:
- шырокія абмежаваньні на імпарт тэхналёгіяў Беларусьсю;
- усеабдымныя санкцыі супраць расейскіх абаронных структураў;
- экспартныя абмежаваньні, арыентаваныя на нафтаперапрацоўку, ключавую крыніцу даходу, якая падтрымлівае расейскі вайсковы сэктар;
- санкцыі супраць эканамічных суб’ектаў, якія падтрымліваюць расейскі і беларускі вайсковыя сэктары;
- забарону расейскім самалётам заходзіць у паветраную прастору ЗША.