Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Украінская праўда»: Януковіч у Менску, Крэмль хоча зрабіць яго «прэзыдэнтам Украіны»


Віктар Януковіч
Віктар Януковіч

Зьбеглы прэзыдэнт Віктар Януковіч цяпер нібыта знаходзіцца ў Менску, і Крэмль рыхтуе яго да спэцапэрацыі, паведамляе ўкраінская выведка

Такія зьвесткі перадае аўтарытэтны сайт «Украінская праўда».

Адзначаецца, што па адным са сцэнараў яго там паспрабуюць абвясьціць «прэзыдэнтам Украіны».

Атрыманая інфармацыя сьведчыць аб тым, што Крэмль можа рыхтаваць інфармацыйную апэрацыю або акцыю па вяртаньні Януковіча ва Ўкраіну або апублікаваць зварот ад яго імя да ўкраінскага народа ў бліжэйшы час, зазанчае «Украінская праўда».

Ніякага пацьвярджэння гэтых зьвестак пакуль няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG