Старшыня Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Алег Сінягубаў паведаміў папярэднюю колькасьць ахвяр ад маштабных абстрэлаў расейскімі войскамі горада і ягоных ваколіц.
«21 асоба загінула і 112 атрымалі раненьні».
У той жа час мэр Харкава Ігар Церахаў сьцьвярджае, што нельга сьцьвярджаць, што горад атачылі расейцы, але сытуацыя складаная.
У цэнтры горада ратавальнікі тушаць шматлікія пажары, у тым ліку будынка абласнога ўпраўленьня паліцыі і жылых дамоў
Херсон другі дзень у аблозе расейскіх войскаў, але горад трымаецца
Кіраўнік Херсонскай абласной адміністрацыі Генадзь Лагута паведаміў, што ў ноч на 2 сакавіка ўначы ў горадзе было чутна шмат стрэлаў і выбухаў, гарэў будынак упраўленьня Служба бясьпекі Ўкраіны.