«Украінская і расейская дэлегацыі правялі сёньня першы раўнд перамоваў, асноўнай мэтай якіх было спыненьне агню на тэрыторыі Ўкраіны і баявых дзеяньняў. Бакі вызначылі шэраг прыярытэтных тэмаў, у якіх намеціліся пэўныя рашэньні. Для таго, каб гэтыя рашэньні атрымалі нейкія магчымасьці ўвасабленьня і лягістычнага рашэньня, бакі вяртаюцца для кансультацыяў у свае сталіцы», — заявіў Падаляк.
Паводле яго, бакі абмеркавалі магчымасьць другога раўнду перамоваў, на якіх гэтыя тэмы «атрымаюць практыку разьвіцьця».
Прадстаўнік Расеі Ўладзімір Мядзінскі ў сваю чаргу паведаміў:
«Знайшлі некаторыя пункты, у якіх можна прагназаваць агульныя пазыцыі». Паводле яго, наступная сустрэча мае адбыцца на беларуска-польскай мяжы найбліжэйшымі днямі.