Затрыманай учора медсястры Людміле Паўлускай прысудзілі 15 сутак арышту, паведамляе «Вясна». Жанчыну затрымалі
26 лютага ў раёне плошчы Перамогі.
Падчас пратэстаў 2020 году яна агулам адседзела 40 сутак. Людміла Паўлоўская хворая на эпілепсію. Падчас аднаго з папярэдніх затрыманьняў у Людмілы здарыўся прыступ, але міліцыянты не выклікалі ёй хуткую, а суддзя Вікторыя Крэпская прысудзіла Людміле 25 сутак арышту.