Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі салдат патрулюе апусьцелыя вуліцы Кіева 27 лютага
Украінскі салдат патрулюе апусьцелыя вуліцы Кіева 27 лютага

Лукашэнка прызнаў, што Беларусь удзельнічае ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны. Кіеў і Масква дамовіліся на перамовы. Хроніка вайны 27 лютага

абноўлена

З раніцы 24 лютага Расея вядзе атаку на Ўкраіну. Свабода сочыць за падзеямі ў жывым рэжыме.

  • Кіеў і Масква дамовіліся на перамовы на мяжы Беларусі і Ўкраіны
  • Лукашэнка прызнаў, што з тэрыторыі Беларусі запусьцілі ракеты па Ўкраіне
  • 27 лютага пад расейскія абстрэлы трапілі газапаравод, нафтабаза і сховішча ядзерных адходаў. У Кіеве і шэрагу буйных гарадоў адбыліся вулічныя баі.
  • За чатыры дні расейскай агрэсіі ва Ўкраіне загінулі 352 цывільныя асобы і яшчэ 1684 атрымалі раненьні.
  • Зяленскі зьвярнуўся да беларусаў: «Кіеў атакавалі а 4-й раніцы. Вы
  • Паводле ААН, ужо больш за 368 тысяч чалавек выехалі з Украіны ў суседнія краіны. На мяжы вялікія чэргі.
  • Беларусы выказваюць пратэст супраць вайны падчас галасаваньня на рэфэрэндуме ў Менску
  • Прэзыдэнт ЗША Байдэн заявіў, што альтэрнатывай санкцыям супраць Расеі была б «трэцяя сусьветная вайна».
  • Многія эўрапейскія краіны закрываюць паветраную прастору для расейскіх самалётаў, а авіякампаніі адмяняюць рэйсы ў Расею
07:07 27.2.2022

Украінскія ўцекачы на польскай мяжы

Дзясяткі тысяч украінцаў накіроўваюцца ў суседнія краіны – Польшчу, Славакію, Венгрыю, Румынію і Малдову, – ратуючыся ад расійскага ўварваньня.

За першыя тры дні ўварваньня Расіі ва Ўкраіну толькі ўкраінска-польскую мяжу перасеклі больш за 115 тысяч чалавек, на некаторых памежных пунктах даўжыня чэргаў дасягае 15 кілямэтраў, паведамляе BBC.

27 лютага
27 лютага
Пункт пропусу Мэдыка, Польшча. 27 лютага
Пункт пропусу Мэдыка, Польшча. 27 лютага

07:01 27.2.2022

Кіеўскія ўлады: прычынай выбуху нафтабазы пад Васільковам стаў ракетны ўдар Расеі

Расейскія вайскоўцы запусьцілі ракету па нафтабазе ў горадзе Васількове, паведаміў кіраўнік Кіеўскай абласной адміністрацыі Аляксей Кулеба.

«Бітва за аэрапорт працягваецца каля Васількова», – напісаў Кулеба ў Фэйсбуку а палове на трэцюю гадзіну раніцы. Ён таксама дадаў, што з прычыны баёў немагчыма прыступіць да тушэньня.

«У нас прамое пападаньне ў паліўны бак – нам пагражае экалягічная катастрофа. Мы робім усё магчымае, каб гэтага не дапусьціць», – растлумачыў ён.

Пра маштабны выбух і пажар паведаміў і карэспандэнт Радыё Свабода, які знаходзіўся побач.

06:54 27.2.2022

Украінцы паведамілі, што разьбілі чачэнскі спэцназ пад Кіевам

Украінскія вайскоўцы здолелі зьнішчыць падразьдзяленьне чачэнскіх сілавікоў на чале з камандзірам Магамедам Тушаевым.

Калёну чачэнскага спэцназу зьнішчылі пад пасёлкам гарадзкога тыпу Гастомель, што ля Кіева, паведамляе тэлеканал «Суспільнае» са спасылкай на крыніцу ў офісе прэзыдэнта Ўкраіны. У Гастомелі знаходзіцца вайсковы аэрадром.

Гэтую інфармацыю агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» пацьвердзілі ў Міністэрстве абароны Ўкраіны. У прыватнасьці, паведамляецца, што падчас бою загінуў камандзір 141-га мотапалка чачэнскай Расгвардыі генерал Магамед Тушаеў. Гэта пацьвердзіў і палонены баец гэтага спэцназу.

Пацьвяржэнья інфармацыі з расейскага боку няма.

06:38 27.2.2022

Абстрэлы Кіева, Харкава і іншых гарадоў Украіны. Што адбывалася ўчора

Хроніка расейскай агрэсіі супраць Украіны 26 лютага.

06:32 27.2.2022

У Харкаве ад абстрэлу жылога дома загінула жанчына


Ратавальныя службы Ўкраіны паведамілі пра абстрэл расейцамі жылога дома ў Харкаве. У выніку яго загінула жанчына, каля 20 чалавек былі эвакуяваныя.

Паведамляецца, што ўвечары 26 лютага снарад трапіў у дзевяціпавярхоўку на вуліцы Бучмы. У выніку абстрэлу зьнішчана частка апорнай сьцяны і лесьвічныя маршы з другога па сёмы паверх, пашкоджаныя кватэры на чацьвёртым, пятым і шостым паверхах.

06:26 27.2.2022

Выбух на газаправодзе ў Харкаве

Украінскія крыніцы паведамляюць пра моцны ракетна-артылерыйскі абстрэл Харкава расейскімі войскамі і пра выбух на тамтэйшым газаправодзе.

06:25 27.2.2022

Пад Кіевам гарыць нафтабаза

У супольным эфіры ўкраінскіх тэлеканалаў мэр горада Васількова пад Кіевам Натальля Баласіновіч, паведаміла, што пасьля расейскага абстрэлу гарыць мясцовая нафтабаза.

Пажар на нафтабазе пад Васільковам
Пажар на нафтабазе пад Васільковам

06:23 27.2.2022

Падчас абстрэлу Кіева ракета патрапіла ў пункт радыеактыўных адходаў

Пацярпела спэцпрадпрыемства «Радон». Пра гэта паведаміла ядзернага рэгуляваньня Ўкраіны са спасылкай на супрацоўнікаў «Радона».

У гэты час немагчыма ацаніць маштабы разбурэньняў. Аўтаматызаваная сыстэма радыяцыйнага кантролю выйшла са строю. Ацэнка радыяцыйнай абстаноўкі будзе праводзіцца пасьля заканчэньня абстрэлу.

UPD. Надзвычайныя службы ўдакладняюць, што снарад трапіў у агароджу, а сам будынак і ёмістасьці засталіся цэлымі. Паводле папярэдняй ацэнцы, пагрозы для людзей за межамі санітарна-ахоўнай зоны «Радона» няма.

XS
SM
MD
LG