Ужо другі дзень расейскія войскі абстрэльваюць практычна ўсю тэрыторыю Ўкраіны, нападаючы з шасьці кірункаў. Пад інтэнсіўнымі паветранымі ўдарамі апынулася сталіца Ўкраіны Кіеў. Украінскі бок абвінаваціў Беларусь ва ўдзеле ў расейскай агрэсіі. Тысячы ўкраінцаў спрабуюць выехаць у суседнія краіны. Украінскі бок паведаміў пра 137 загінулых вайскоўцаў і 57 цывільных толькі за 24 лютага.
Вайна ў абліччах. ФОТА
Прапануем паглядзець на эмоцыі людзей, якія сталі архітэктарамі, ўдзельнікамі і закладнікамі найвялікшага ваенна-палітычнага крызісу ў Эўропе ў ХХІ стагодзьдзі.