Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія памежнікі заявілі пра абстрэл зь беларускага боку, амбасадар Украіны такой інфармацыі ня мае


Ігар Кізім
Ігар Кізім

Ігар Кізім лічыць, што любая прысутнасьць расейскіх войскаў дзе-кольвек вядзе да вайны. У Беларусі іх сканцэнтравана вельмі шмат.

Амбасадар Украіны ў Менску нагадаў, што ранкам 24 лютага Расея нанесла ўдары па ўкраінскіх гарадах і вайсковых базах. Аднак абстрэлаў зь беларускага боку на гэты момант не было.

«Чым не паўтарэньне гітлераўскага нападу ў 1941-м? Гэта і ёсьць небясьпека прысутнасьці расейскіх войскаў. Дзе б яны ні былі — усюды вайна. Але яны прайграюць. Агрэсія супраць незалежнай дзяржавы нічым ня можа быць апраўдана. Сваімі дзеяньнямі Пуцін канчаткова ператварыў сваю краіну ў сусьветнага ізгоя. Жадаю пацьвердзіць, што амбасада працуе ў ранейшым рэжыме, у тым ліку працягвае аказваць консульскія паслугі, працуюць усе „гарачыя лініі“».

Ігар Кізім параіў украінцам «верыць толькі ўкраінскім СМІ, а не прапагандыстам з расейскіх тэлеканалаў і „экспэртам“, якія да іх далучыліся».

Кіеў: Верталёт без апазнавальных знакаў з боку Беларусі абстраляў украінскі пункт пропуску

Тым часам украінскія памежнікі паведамілі, што ў 9:40 з боку Беларусі верталёт без апазнавальных знакаў абстраляў мост па абодва бакі перад пунктам пропуску «Славуціч» (на мяжы Украіны і Беларусі).

З пачатку абстрэлаў тэрыторыі Ўкраіны Расеяй загінулі пяць ўкраінскіх памежнікаў. Агульная колькасьць пацярпелых сярод вайскоцаў і цывільных невядомая. Пацьверджэньня гэтай інфармацыі зь беларускага і расейскага боку няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG