Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Польшчы: «Толькі жорсткая пазыцыя і палітычная абарона Ўкраіны могуць спыніць агрэсара. Санкцыі неадкладна!»


Анджэй Дуда
Анджэй Дуда

Анджэй Дуда адрэагаваў на прызнаньне Крамлём так званых «ДНР» і «ЛНР».

Прэзыдэнт Польшчы асудзіў дзеяньні кіраўніка Расеі Ўладзіміра Пуціна па прызнаньні так званых «ЛНР» і «ДНР», утвораных залежнымі ад Расеі фармаваньнямі на акупаванай тэрыторыі на ўсходзе Ўкраіны. Дуда заклікаў міжнародную супольнасьць адрэагаваць.

«У сытуацыі, калі прэзыдэнт Расеі падрывае парадак Эўропы, вызначаны на мяжы ХХ-ХХІ стагодзьдзяў, неабходна вялікае адзінства і цьвёрдае стаўленьне з боку NATO, Эўразьвязу і краінаў нашага рэгіёну. Толькі жорсткая пазыцыя і палітычная абарона Ўкраіны могуць спыніць агрэсара. Санкцыі неадкладна!» — напісаў Дуда ў Twitter.

Таксама прэзыдэнт Польшчы дадаў, што размаўляў са сваім украінскім калегам Уладзімірам Зяленскім і запэўніў таго ў падтрымцы ўкраінцаў з боку Польшчы, нягледзячы на партыйную прыналежнасьць палітыкаў.

Міністар спорту і турызму Польшчы Каміль Бартнічук заявіў агенцтву PAP, што чакае міжнародных санкцый для расейскага спорту, бо Пуцін выкарыстоўвае спорт у якасьці аднаго з палітычных інструмэнтаў.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі і даручыў Савету Фэдэрацыі ратыфікаваць гэтае рашэньне. Расейскія вайсковыя падразьдзяленьні накіруюць у сэпаратысцкія «рэспублікі». У Варшаве расцэньваюць гэты крок як працяг агрэсіі Крамля супраць Эўропы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG