Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Lufthansa прыпыняе авіярэйсы ў Кіеў


Нямецкая авіякампанія Lufthansa прыпыняе палёты ў Кіеў і з Кіеву. Гэта датычыць усіх рэйсаў з панядзелка 21 лютага да панядзелка 28 лютага 2022 году.

Пра гэта паведамляецца на сайце авіякампаніі.

Адзначана, што Lufthansa увесь час сочыць за сытуацыяй і прыме рашэньне аб далейшых рэйсах пазьней.

Падобнае рашэньне прыняла кампанія Austrian Airlines. Яе самалёты ня будуць лятаць у Кіеў з 20 лютага да канца месяца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG