Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фатограф Уладзь Грыдзін выйшаў на волю пасьля 13 дзён арышту


Уладзь Грыдзін
Уладзь Грыдзін

7 лютага былога фотакарэспандэнта Свабоды асудзілі на 13 сутак арышту.

Цяпер Уладзь Грыдзін на волі.

7 лютага ў судзе Фрунзэнскага раёну Менску разгледзелі справу Ўладзя Грыдзіна паводле артыкулу 24.3 «Непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню або патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ёй службовых паўнамоцтваў». Судзьдзя Тацяна Палулех вынесла вырак — 13 дзён арышту. Фатографа абвінавацілі ў тым, што 4 лютага 2022 году падчас правядзеньня ператрусу па вуліцы Ігнатоўскага ён нібыта «не падпарадкаваўся законным распараджэньням супрацоўніка ГАУС Менгарвыканкаму Сазонава, не пускаў у кватэру».

Уладзь Грыдзін працаваў фотакарэспандэнтам Радыё Свабода, пакуль 29 жніўня 2020 году ўлады не пазбавілі акрэдытацыі яго і яшчэ траіх нашых журналістаў.

У верасьні 2020 году Грыдзіна затрымалі падчас выкананьня журналісцкіх абавязкаў, ён адседзеў 11 дзён у турме на Акрэсьціна.

Уладзь быў пераможцам і прызэрам конкурсу Belarus Press Photo, яго здымкі публікавалі сусьветныя агенцтвы і СМІ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG