Больш за два месяцы Расея звозіць войскі да межаў Украіны. Паводле ацэнак Злучаных Штатаў, Масква сканцэнтравала вакол Украіны каля 130 тысяч вайскоўцаў. Спадарожнікавыя здымкі (13 і 14 лютага) паказваюць, што асноўныя сілы разгарнулі каля расейска-ўкраінскай мяжы, у Беларусі і на анэксаваным паўвостраве Крым.
15 лютага Міністэрства абароны Расеі абвясьціла аб вяртаньні часткі сваіх войскаў ад межаў Украіны. Аднак NATO заявіла, што пакуль ня бачыць прыкмет дээскаляцыі на ўкраінска-расейскай мяжы.
15 лютага Міністэрства абароны Расеі абвясьціла аб вяртаньні часткі сваіх войскаў ад межаў Украіны. Аднак NATO заявіла, што пакуль ня бачыць прыкмет дээскаляцыі на ўкраінска-расейскай мяжы.