«Кандыдатаў пратэсту» ў траўні 2020 году адмовіліся рэгістраваць і затрымалі ў будынку Вярхоўнага суду, калі яны спрабавалі гэта абскардзіць.
Жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч напісала ў Фэйсбуку: «Мы ўсе захапляліся яго мужнасьцю і сілай духу. Уладзімер да апошняга хаваў сваю хваробу, падтрымліваў сяброў і блізкіх. Апошнія тыдні ён знаходзіўся на лячэньні ў анкалягічным цэнтры, куды да яго штодня, да апошняга дня, з пагрозамі прыходзілі карнікі. За два апошнія гады, пачынаючы з красавіка 2020 г., ён перажыў мноства арыштаў і ператрусаў. Уладзімер адмовіўся пакідаць Беларусь: пад яго апекай была састарэлая маці».