Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін і Лукашэнка сустрэнуцца да канца тыдня


Сустрэча 29 сьнежня 2021 году
Сустрэча 29 сьнежня 2021 году

Пасьля перамоваў кіраўнікі Расеі і Беларусі зробяць заяву, паведамілі ў Крамлі.

Пра гэта паведаміла ТАСС.

Паведамляецца, што сустрэча кіраўнікоў Расеі і Беларусі Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца да канца тыдня, па выніках удзельнікі сустрэчы могуць зрабіць заяву. Пра гэта заявіў журналістам прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.

«Такая сустрэча рыхтуецца, мы разьлічваем, што да канца тыдня адбудзецца», — сказаў прадстаўнік Крамля.

Адказваючы на пытаньне, ці будзе абмяркоўвацца на сустрэчы пытаньне графіку вываду расейскіх войскаў зь Беларусі, Пяскоў сказаў:

«Ня будзем забягаць наперад, давайце дачакаемся сустрэчы. Спадзяёмся, што два прэзыдэнты таксама зробяць заявы па выніках перагавораў».

Лукашэнка ў панядзелак заявіў, што плянуе «найбліжэйшым часам» сустрэцца з расейскім калегам Пуціным. Паводле яго, на гэтай сустрэчы лідэры прымуць рашэньне аб тым, «калі, у якія тэрміны, па якім графіку» выводзіць Узброеныя сілы РФ зь Беларусі. Пры гэтым Лукашэнка ўдакладніў, што расейскія войскі выведуць зь Беларусі паводле рашэньня яго і Пуціна, калі скончацца вучэньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG