Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касьмічны тэлескоп «Джэймс Уэб» даслаў першыя здымкі


«Джэймс Уэб» на Зямлі, архіў
«Джэймс Уэб» на Зямлі, архіў

Амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA апублікавала першыя здымкі інфрачырвонага касьмічнага тэлескопа «Джэймс Уэб», які быў выведзены ў космас у канцы сьнежня. Першымі фатаграфіямі сталі «сэлфі» галоўнага люстэрка тэлескопа і выява сузор’я HD 84406 у сузорʼя Вялікай Мядзьведзіцы.

«Сэлфі» галоўнага люстэрка тэлескопа
«Сэлфі» галоўнага люстэрка тэлескопа

Першыя здымкі скарыстаныя для юстыроўкі аптычнай сыстэмы, таму на здымку HD 84406 аказаліся адразу 18 выяваў зоркі. Кожнае зь іх была зьнятая з выкарыстаньнем аднаго з 18 люстэркаў тэлескопа, зараз навукоўцам трэба будзе наладзіць нахіл люстэркаў так, каб мноства малюнкаў складаліся ў адну выразную фатаграфію.

Чакаецца, што настройка тэлескопа, у тым ліку каліброўка яго навуковых інструмэнтаў, прадоўжыцца каля пяці месяцаў, пасьля гэтага ён будзе гатовы да паўнавартаснай работы. «Джэймс Уэб» — адзін з самых амбіцыйных праектаў у сусьветнай касманаўтыцы. Апарат каштаваў NASA 10 мільярдаў даляраў. Ён распрацоўваўся і рыхтаваўся да запуску 25 год. Пры гэтым яго разьліковы тэрмін службы ад пяці з паловай да 10 год. Пасьля гэтага ў яго скончыцца паліва, што не дазволіць трымаць яго на патрэбнай для працы арбіце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG