Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін і Макрон размаўлялі па тэлефоне больш за паўтары гадзіны. Што вядома


Эманюэль Макрон і Ўладзімір Пуцін
Эманюэль Макрон і Ўладзімір Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон правялі тэлефонныя перамовы. Гэтую інфармацыю «Інтэрфаксу» пацьвердзіў прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў.

Францускі тэлеканал Europe1 паведаміў са спасылкай на Елісэйскі палац, што размова працягвалася 1 гадзіну 40 хвілін.

Па словах крыніцы Agence France-Presse (AFP) у адміністрацыі францускага лідэра, «размова была прысьвечаная пэрспэктывам зьніжэньня напружанасьці ў крызысе вакол Украіны».

Макрон у размове з Пуціным заявіў, што «шчыры дыялёг несумяшчальны з эскаляцыяй» сытуацыі на расейска-ўкраінскай мяжы, паведаміла AFP са спасылкай на Елісэйскі Палац. Як перадае агенцтва, абодва лідэры падчас гутаркі таксама выказалі гатоўнасьць працягваць дыялёг аб прасоўваньні па выкананьні менскіх пагадненьняў. Таксама было дамоўлена працягваць абмеркаваньне па ўмовах для бясьпекі і стабільнасьці ў Эўропе.

12 лютага прэзыдэнт Расіі таксама правядзе тэлефонныя перамовы з амэрыканскім лідарам Джо Байдэнам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG