Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом перастаў гаварыць пра расейскае ўварваньне ва Ўкраіну як «навіслую пагрозу ўварваньня»


Джэн Псакі
Джэн Псакі

Белы дом заявіў, што больш ня будзе называць патэнцыйнае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну «навіслай пагрозай уварваньня» (imminent invasion), даўшы зразумець, што гэты выраз пасылаў непажаданы сыгнал, калі афіцыйныя асобы выкарыстоўвалі яго на мінулым тыдні.

«Я неяк сама выкарыстоўвала яго. Думаю, іншыя таксама выкарыстоўвалі яго. Мы перасталі карыстацца ім, таму што, думаю, яно паслала сыгнал, які мы не зьбіраліся пасылаць, а менавіта быццам мы ведаем, што [прэзыдэнт Расеі Ўладзімір] Пуцін прыняў рашэньне», — заявіла прэс-сакратар Джэн Псакі на брыфінгу ў сераду.

«У большасьці выпадкаў, калі я гаварыла пра гэта, мы казалі, што ён можа ўварвацца ў любы момант, — працягнула яна. — Гэта так. Але мы па-ранейшаму ня ведаем, ці прыняў ён рашэньне».

Рашэньне адмовіцца ад выкарыстаньня выразу «навіслая пагроза ўварваньня» было прынятае пасьля рознагалосьсяў, якія ўзьніклі паміж афіцыйнымі асобамі ЗША і Ўкраіны наконт таго, як лепш апісваць пагрозу з боку Расеі.

У той час як Байдэн і высокапастаўленыя амэрыканскія чыноўнікі папярэджваюць, што Пуцін можа ў любы момант аддаць загад войскам перайсьці мяжу, прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыменшыў пэрспэктывы немінучай вайны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG