Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканская кампанія PandaDoc канчаткова зьліквідавала юрыдычную асобу ў Беларусі


У менскім офісе кампаніі PandaDoc, архіўнае фота
У менскім офісе кампаніі PandaDoc, архіўнае фота

Працэс ліквідацыі пачалі 22 лютага 2021 года. Амаль праз год ліквідацыю скончылі.

3 лютага беларускую юрыдычную асобу PandaDoc выключылі з Адзінага дзяржаўнага рэестру. У 2021 годзе кампанія адкрыла офісы ва Ўкраіне і Польшчы, паведамляе dev.by.

На пачатку пратэстаў 2020 году заснавальнік амэрыканскай IT-кампаніі PandaDoc прапанаваў фінансавую дапамогу беларускім сілавікам, якія адмовяцца выконваць загады і ўжываць гвалт супраць пратэстоўцаў. У адказ улады арыштавалі чатырох супрацоўнікаў ягонай кампаніі.

Пасьлявыбарчы перасьлед PandaDoc

2 верасьня 2020 году ў менскім офісе PandaDoc прайшлі ператрусы, чатырох супрацоўнікаў затрымалі нібыта за крадзеж зь бюджэту:

  • дырэктара Дзьмітрыя Рабцэвіча,
  • мэнэджара па прадукце Віктара Куўшынава,
  • галоўную бухгальтарку Юлію Шардыку,
  • HR-мэнэджара Ўладзіслава Міхалапа.

У выніку 4 мэнэджараў арыштавалі і абвінавацілі паводле артыкулу 210 КК у выкраданьні сродкаў шляхам злоўжываньня службовым становішчам у асабліва буйным памеры.

11 кастрычніка, неўзабаве пасьля сэнсацыйнага візыту Лукашэнкі ў СІЗА КДБ, вызвалілі дырэктар менскага прадстаўніцтва PandaDoc Дзьмітрыя Рабцэвіча, яшчэ праз два дні зьмянілі меру стрыманьня Юліі Шардыцы і Ўладзіславу Міхалапу.

Дырэктара па прадукце Віктара Куўшынава вызвалілі толькі 20 жніўня 2021 году. Пасьля гэтага Генпракуратура спыніла крымінальную справу супрацоўнікаў PandaDoc.

Кіраўнік кампаніі Мікіта Мікада зьвязаў крымінальны перасьлед супрацоўнікаў з праектам дапамогі беларускім сілавікам, якія звольніліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG