Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад прыездам Пуціна на могілках у Санкт-Пецярбургу дэзынфікавалі сьнег


Уладзімір Пуцін на Піскароўскіх могілках 27 студзеня
Уладзімір Пуцін на Піскароўскіх могілках 27 студзеня

27 студзеня перад прыездам прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна на Піскароўскія могілкі ў дзень зьняцьця блякады Ленінграда там дэзынфікавалі сьнег.

Пра гэта расказала «Новой газете» супрацоўніца мэмарыялу экскурсавод Маргарыта Нікалаева.

«Прыкладна за паўгадзіны [да візыту Пуціна] прыехала спэцмашына, адтуль выйшлі людзі, апрацавалі нечым гурбы і зьехалі, — распавяла Маргарыта Нікалаева. — Сьнег раней ніколі не апрацоўвалі».

Падрабязнасьці аб антыкавідных мерах падчас візыту Пуціна Маргарыта Нікалаева таксама распавяла ВВС. Тых, хто нес вянок, паводле Нікалаевай, «прывезьлі на асобнай машыне, і ніхто да іх не падыходзіў увогуле, акрамя прэзыдэнта непасрэдна на ўскладаньні».

Работнікі мэмарыялу абмяркоўвалі паміж сабой, што «вянканосцы» да мерапрыемства знаходзіліся на карантыне. Раней паведамлялася пра карантын для тых, хто абслугоўвае прэзыдэнта Расеі ці зь ім сустракаецца.

Уладзімер Пуцін 27 студзеня ўсклаў вянок да манумэнту «Маці-Радзімы» і букет да брацкай магілы, дзе, па словах суразмоўцы ВВС, пахаваны яго брат.

Кадры, дзе Пуцін ідзе па Піскароўскіх могілках, а пецябуржцы стаяць за агароджай могілак, выклікалі вялікі рэзананс. Людзей на могілкі не пускалі з раніцы, да ад’езду Пуціна, ім давялося чакаць за агароджай, нягледзячы на сьнегапад і мароз. На сайце мэмарыялу была абвестка, што могілкі зачыненыя для наведваньня да 15:00. Прэс-сакратар прэзыдэнта Дзьмітры Пяскоў казаў ВВС, што з прычыны візыту Пуціна людзей прасілі пачакаць 10-15 хвілін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG