Крыніцы Радыё Свабода паведамілі пра гібель сама меней аднаго жыхара таджыцкага сяла Саманіён. У Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) паведамілі аб параненых у выніку страляніны.
Генэральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась заклікаў Таджыкістан і Кіргізстан спыніць перастрэлку на мяжы паміж краінамі, пра гэта паведаміла прэс-служба арганізацыі. У АДКБ таксама паведамілі, што аб’яднаньне гатовае аказаць Таджыкістану і Кіргізстану дапамогу дзеля мірнага ўрэгуляваньня канфлікту.