Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК загадала прыбраць фіранкі з кабінак для галасаваньня падчас рэфэрэндуму


Ілюстрацыйнае фота. Кабіны для галасаваньня падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году
Ілюстрацыйнае фота. Кабіны для галасаваньня падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году

Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ўчастковыя камісіі таксама прыбіралі фіранкі з кабінаў для галасаваньня, нібыта дзеля таго, каб «пазьбегнуць распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі».

«У мэтах прафіляктыкі рызыкаў, зьвязаных з распаўсюджваньнем каранавіруснай інфэкцыі, неабходна выключыць выкарыстаньне ў кабінах для галасаваньня пярэдняй шторкі, забясьпечыўшы пры гэтым таямніцу волевыяўленьня ўдзельнікаў рэфэрэндуму», — гаворыцца ў мэтадычным дапаможніку для ўчастковых камісій па рэфэрэндуме.

Такую ж меру ЦВК увёў падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году. Тагачасная старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына патлумачыла: прыбраць фіранкі з кабінак неабходна, каб «у гэтых замкнёных прасторах не стваралася шкоднае эпідэміялягічнае асяродзьдзе».

Падчас выбараў 2020 году дэмакратычныя сілы заклікалі беларусаў фатаграфаваць бюлетэні і дасылаць плятформе «Голас», каб правесьці незалежны падлік галасоў.

На сёлетнім рэфэрэндуме апазыцыя таксама заклікала ісьці на выбарчыя ўчасткі, галасаваць супраць абодвух варыянтаў і фатаграфаваць бюлетэнь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG