Як паведаміла 16-я мэханізаваная дывізія Польшчы, адбыўся няшчасны выпадак. У выніку загінуў вайсковец 9-й брыгады бранятанкавай кавалерыі. Выпадак расьсьледуе вайсковая жандармэрыя.
Папярэдне вядома, што адбыўся стрэл са службовай зброі перад тым, як вайсковец заступіў на зьмену.