Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане затрымалі віцэ-міністра экалёгіі і кіраўніка кампаніі, зьвязанай з дачкой Назарбаева


Каля пункта прыёму сьпісаных аўтамабіляў у горадзе Шымкенце
Каля пункта прыёму сьпісаных аўтамабіляў у горадзе Шымкенце

У Казахстане затрымалі віцэ-міністра экалёгіі і кіраўніка кампаніі, якую зьвязваюць з дачкой былога прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева. Пра гэта паведамляе казаская служба Радыё Свабода са спасылкай на антыкарупцыйную службу.

«Агенцтва супрацьдзеяньня карупцыі Казахстану пацьвярджае затрыманьне віцэ-міністра экалёгіі, геалёгіі і прыродных рэсурсаў Ахмэтжана Прымкулава і старшыні праўленьня ТАА „Апэратар РОП“ Мэдэта Кумаргаліева», — гаворыцца ў паведамленьні антыкарупцыйнай службы.

Абодва падазраюцца ва «ўчыненьні карупцыйных злачынстваў» і зьмешчаныя ў ізалятар часовага ўтрыманьня ў Нур-Султане.

Мясцовыя агенцтвы навін паведамлялі, што чыноўнік і кіраўнік кампаніі былі затрыманыя «пры спробе пакінуць Казахстан».

Акрамя гэтага, у паліцыі Астаны пацьвердзілі сьмерць дырэктара ТАА «Апэратар РОП» у прававых пытаньнях Руслана Шамшыева. Па факце яго сьмерці пачалі расьсьледаваньне аб давядзеньні да самагубства.

Кампанія «Апэратар РОП», якую зьвязваюць з Аліёй Назарбаевай, малодшай дачкой былога прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева, была створана ў 2015 годзе і атрымлівала грошы ад так званага ўтылізацыйнага збору — платы за перапрацоўку дэталяў і аліваў сьпісаных аўтамабіляў.

11 студзеня Касым-Жамарт Такаеў даручыў спыніць працу кампаніі «Апэратар РОП» і перадаць адміністраваньне ўтылізацыйным зборам дзяржаўнай арганізацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG